ПСАЛЬМЫ 120
1Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.
2ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.
3Што дасьць табе і якую карысьць прынясе язык здрадлівы?
4Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.
5Гора мне, што я жыву ў Мэшэха, што я пасяліўся каля намётаў Кедару!
6Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.
7Я — [сам] супакой; але, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath