Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 116

1Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,

2бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].

3Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.

4І паклікаў я імя ГОСПАДА: «Выратуй, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!»

5Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.

6ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.

7Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.

8Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.

9Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.

10Я веру, дык гавару: «Я моцна прыгнечаны».

11Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!»

12Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?

13Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.

14Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.

15Каштоўная ў вачах ГОС­ПАДА сьмерць багабойных Ягоных.

16О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.

17Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.

18Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,

19у панадворках Дому ГОС­ПАДА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath