ПСАЛЬМЫ 115
1Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!
2Навошта казаць паганам: «Дзе ж Бог іхні?»
3А Бог наш у небе; усё, што Яму даспадобы, Ён робіць.
4Ідалы іхнія — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
5Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць;
6маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма;
7рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім.
8Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.
9Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
10Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
11Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
12ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона,
13Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх.
14Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і сыноў вашых.
15Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.
16Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
17Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць у [месца] маўчаньня,
18але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath