ПСАЛЬМЫ 108
1Сьпеў. Псальм Давіда.
2Умацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!
3Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!
4Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
5бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
6Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!
7Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!
8Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю.
9Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй! Юда — заканадаўца Мой!
10Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!»
11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
12Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
13Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
14З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath