Хрысціянства
назад

ПРЫПОВЕСЬЦІ 9

1Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў ягоных,

2закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала стол свой.

3Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх:

4«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:

5«Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала,

6пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму».

7Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.

8Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.

9Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.

10Пачатак мудрасьці — страх перад ГОСПАДАМ, і веданьне Сьвятога — розум.

11Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.

12Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.

13Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае;

14сядзіць каля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх,

15каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі:

16«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:

17«Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».

18І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath