Хрысціянства
назад

ПРЫПОВЕСЬЦІ 4

1Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,

2бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.

3Бо і я быў сынам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй.

4І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.

5Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.

6Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.

7Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.

8Узьвяліч яе, і яна падыме цябе, яна праславіць цябе, калі ты ўхопішся за яе,

9ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы».

10Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.

11Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.

12Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.

13Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.

14Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,

15пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,

16бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.

17Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.

18Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.

19Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.

20Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх.

21Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,

22бо яны — жыцьцё для таго, хто знайшоў іх, і здароўе для ўсяго цела яго.

23З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

24Адкінь ад сябе вусны хлусьлівыя, аддалі ад сябе язык крывадушны.

25Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.

26Абдумай сьцежку для ног тваіх, і ўсе шляхі твае няхай будуць пэўныя.

27Не зыходзь ані направа, ані налева, аддалі нагу тваю ад ліхоцьця.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath