Хрысціянства
назад

ПРЫПОВЕСЬЦІ 31

1Словы Лемуэля, валадара, выслоўі, якім навучыла яго маці ягоная.

2Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?

3Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.

4Не валадарам, Лемуэлю, не валадарам піць віно, і не князям — сікеру,

5каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрывілі суд для ўсіх прыгнечаных.

6Дайце сікеру таму, хто гіне, а віно — засмучаным душою.

7Няхай вып’е такі і забудзецца на бядоту сваю, і ня памятае больш цяжару свайго.

8Адчыні вусны твае дзеля нямых, дзеля абароны ўсіх сіротаў.

9Адчыні вусны твае, судзі праведна, абараняй прыгнечанага і беднага.

10Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.

11Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.

12Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.

13Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.

14Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.

15І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.

16Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.

17Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.

18Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.

19Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно.

20Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.

21Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты.

22Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.

23У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.

24Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.

25Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.

26Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.

27Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.

28Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:

29«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»

30Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.

31Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath