ПРЫПОВЕСЬЦІ 25
1Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.
2Слава Божая — утоіць справу, а слава валадароў — дасьледаваць справу.
3Высокасьць неба, глыбокасьць зямлі і сэрца валадароў недасьледныя.
4Аддзялі жужаль ад срэбра, і выйдзе ў майстра начыньне.
5Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю.
6Не ўзьвялічвай сябе перад абліччам валадара і на месцы вялікіх ня стой,
7бо лепш, калі скажуць табе: «Узьніміся вышэй», чым калі панізяць цябе перад абліччам магната, якога бачылі вочы твае.
8Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.
9Вядзі спрэчку з бліжнім тваім і не выяўляй таямніцу іншага,
10каб той, хто пачуе, не ўпікнуў цябе, і каб не зьвярнулася [супраць] цябе гаворка твая.
11Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.
12Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.
13Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.
14Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.
15Цярплівасьцю пераканаеш начальніка, і лагодны язык ломіць костку.
16[Як] знайшоў мёд, еш, колькі трэба табе, каб ты не пераеў і не званітаваў.
17Стрымай нагу тваю ад дому бліжняга твайго, каб ты не надакучыў яму і каб ён не ўзьненавідзеў цябе.
18Як мачуга, меч і вострая страла, так чалавек, які кажа фальшывае сьведчаньне супраць бліжняга свайго.
19Як гнілы зуб і кульгавая нага, так надзея на ліхадзея ў дзень бедства.
20Як здымаць адзеньне ў халодны дзень, як [ліць] воцат на салетру, так сьпяваць песьні засмучанаму сэрцу.
21Калі ненавісьнік твой галодны, накармі яго хлебам, калі смагне, напаі яго вадою,
22бо гэтым вугольле зьбіраеш на галаву ягоную, і ГОСПАД аднагародзіць табе.
23Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка [прыносіць] гнеў на тварах.
24Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
25Як халодная вада для стомленай душы, так добрыя весткі з далёкага краю.
26Як скаламучанае жарало і зьнішчаная крыніца, так праведнік, які падае перад бязбожнікам.
27Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.
28Як горад зруйнаваны і без муроў, так чалавек, які не валодае духам сваім.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath