Хрысціянства
назад

ПРЫПОВЕСЬЦІ 24

1Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,

2бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць.

3Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,

4і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.

5Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].

6Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.

7Занадта высокая мудрасьць для неразумнага, ён не раскрывае ў брамах вуснаў сваіх.

8Хто задумляе рабіць ліхое, таго называюць зламысным.

9Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.

10Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.

11Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказаныя на загубу?

12Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?

13Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго.

14Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.

15Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,

16бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.

17Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой, і няхай ня цешыцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца,

18бо часам убачыць ГОСПАД, і будзе [гэта] ліхім у вачах Ягоных, і Ён адверне гнеў Свой ад яго.

19Ня гневайся, [гледзячы] на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам,

20бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.

21Бойся ГОСПАДА, сыне мой, і валадара, і ня зьвязвайся са змоўшчыкамі,

22бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба, і бедства ад іх абодвух хто можа ведаць.

23Гэта таксама для мудрых: нядобра зважаць на аблічча ў судзе.

24Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.

25А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.

26У вусны цалуе той, хто адказвае шчырымі словамі.

27Выканай працу тваю звонку [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.

28Ня сьведчы без прычыны супраць бліжняга твайго, і не падманвай вуснамі тваімі.

29Не кажы: «Як ён мне зрабіў, так і я зраблю яму, аддам чалавеку паводле справаў яго».

30Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,

31і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.

32І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:

33«Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.

34і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath