ПРЫПОВЕСЬЦІ 22
1Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата.
2Багаты і бедны сустракаюцца, Творца іх усіх — ГОСПАД.
3Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.
4[Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.
5Церні і пасткі на шляху крывадушнага, а хто захоўвае душу сваю, той аддаляецца ад іх.
6Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.
7Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.
8Хто сее беззаконьне, той будзе жаць ліха, і кій гневу ягонага будзе зьнішчаны.
9Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.
10Выгані насьмешніка, і адыйдзе звадка, і суцішацца спрэчкі і абразы.
11Хто любіць чыстасьць сэрца, у таго ласка на вуснах яго, і валадар з ім сябруе.
12Вочы ГОСПАДА захоўваюць веданьне, Ён касуе словы ліхадзея.
13Гультай кажа: «Леў на двары, пасярод плошчы я буду забіты».
14Вусны чужаніцы — глыбокая яма; на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды.
15Дурасьць прывязаная да сэрца юнака, але дубец настаўленьня выганіць яе.
16Хто ўціскае ўбогага, каб памножыць сваё, і дае багатаму, той згалее.
17Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх,
18бо цудоўна будзе, калі захаваеш іх у нутры тваім, і будуць яны таксама на вуснах тваіх,
19каб пэўнасьць твая была ў ГОСПАДЗЕ, я вучу цябе сёньня.
20Ці ж не пісаў я табе тройчы парады і навучаньні,
21каб паведаміць табе дакладныя словы праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што паслалі цябе?
22Не абдзірай убогага, таму што ён убогі, і не ўціскай прыгнечанага каля брамы,
23бо ГОСПАД будзе бараніць у справе іхняй і адбярэ душу ў тых, якія іх абіраюць.
24Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі,
25каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.
26Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.
27Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой?
28Не перасоўвай мяжы старадаўняй, якую вызначылі бацькі твае.
29Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath