ПРЫПОВЕСЬЦІ 19
1Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.
2Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], саграшыць.
3Неразумнасьць чалавека крывіць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.
4Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.
5Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.
6Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны сябруе з чалавекам, які [дае] падарункі.
7Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма.
8Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.
9Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.
10Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі.
11Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.
12Гнеў валадара — як рыканьне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.
13Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].
14Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.
15Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.
16Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ.
17Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
18Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычыніцца да загубы яго душа твая.
19Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
20Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].
21Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.
22Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.
23Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.
24Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.
25Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.
26Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.
27Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.
28Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.
29Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath