Хрысціянства
назад

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18

1Свавольны шукае жаданьня [свайго] і кожнай цьвярозай думцы працівіцца.

2Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць розум свой.

3Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба.

4Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай.

5Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.

6Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.

7Вусны дурня — загуба ягоная, а мова ягоная — пастка для душы яго.

8Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.

9Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.

10Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

11Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры высокія.

12Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.

13Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.

14Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.

15Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.

16Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.

17Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.

18Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.

19Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.

20З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.

21Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.

22Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.

23Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.

24Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath