Хрысціянства
назад

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14

1Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.

2Хто ходзіць проста, той баіцца ГОСПАДА, а хто крывіць шляхі свае, той грэбуе Ім.

3У вуснах неразумнага дубец пыхлівасьці, а вусны мудрых захоўваюць іх.

4Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала.

5Сьведка праўдзівы ня схлусіць, а сьведка фальшывы дыхае няпраўдай.

6Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага.

7Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных.

8Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.

9Неразумныя сьмяюцца з віны, а пасярод правых — зычлівасьць.

10Сэрца ведае горыч душы сваёй, і ў радасьць ягоную ня ўвойдзе чужынец.

11Дом бязбожнікаў будзе зьнішчаны, а намёт правых закрасуе.

12Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.

13І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.

14Падступны сэрцам насыціцца шляхамі сваімі, а добры чалавек — сваімі.

15Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.

16Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.

17Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.

18Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.

19Ліхія паклоняцца перад добрымі, а бязбожнікі — каля брамаў праведнікаў.

20Бедны зьненавіджаны нават бліжнім сваім, але шмат тых, хто любіць багатага.

21Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.

22Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.

23З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.

24Карона мудрых — багацьце іхняе, а вянок дурняў — глупства іхняе.

25Сьведка праўдзівы ратуе душы, а хлусьлівы дыхае няпраўдай.

26У страху перад ГОСПАДАМ моцная пэўнасьць, і для сыноў Сваіх Ён будзе прыстанішчам.

27Страх перад ГОСПАДАМ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.

28У мностве народу веліч валадара, а ў малалікасьці людзей — загуба князя.

29У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.

30Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.

31Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.

32Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.

33У сэрцы разумнага жыве мудрасьць, і паміж дурняў яна вядомая.

34Праведнасьць узвышае народ, а грэх — ганьба для народаў.

35Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath