ЛІКІ 7
1І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў будаваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
2прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных,
3і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
4І сказаў ГОСПАД Майсею:
5«Вазьмі [гэта] ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі».
6І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам.
7Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
8Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
9А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры [рэчах] сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх.
10І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага.
11І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў штодзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка».
12У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.
13Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
14залатая чаша ў дзесяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
15адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
16казёл у ахвяру за грэх,
17і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.
18У другі дзень прынёс [дар]Натанаэль, сын Цуара, князь Ісахара.
19Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
20залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам;
21аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
22казла ў ахвяру за грэх,
23і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара.
24У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна.
25Ягоным дарам [былі]: міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
26залатая чаша ў дзесяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
27адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
28казёл у ахвяру за грэх,
29і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.
30У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
31Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
32залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
33аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
34казла ў ахвяру за грэх,
35і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.
36У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
37Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
38залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
39аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
40казла ў ахвяру за грэх,
41і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая.
42У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
43Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
44залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
45аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
46казла ў ахвяру за грэх,
47і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля.
48У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
49Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
50залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
51аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
52казла ў ахвяру за грэх,
53і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда.
54У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
55Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
56залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
57аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
58казла ў ахвяру за грэх,
59і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура.
60У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
61Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
62залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
63аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
64казла ў ахвяру за грэх,
65і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні.
66У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
67Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
68залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
69аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
70казла ў ахвяру за грэх,
71і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая.
72У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
73Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
74залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
75аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
76казла ў ахвяру за грэх,
77і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана.
78У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
79Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
80залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
81аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
82казла ў ахвяру за грэх,
83і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана.
84Вось [дары] ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
85Кожная міса важыла сто трыццаць [сыкляў] срэбра, а кожная чаша — семдзясят [сыкляў]. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні.
86Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, [было] дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў [было] сто дваццаць [сыкляў].
87Усяго быдла для цэласпаленьня, [было]: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і [належныя] ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
88Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, [было]: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта [дары] на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны.
89І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath