Хрысціянства
назад

ЛІКІ 34

1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2«Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, вось зямля, якая будзе вам у спадчыну, зямля Ханаан у межах ейных.

3Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін да ваколіц Эдому, і будзе паўднёвая мяжа з усходу ад краю Мора Салёнага.

4І зьверне мяжа вашая на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і пойдзе праз Сін на поў­дзень да Кадэш-Барнэа, і пойдзе да Хацар-Адару, і дойдзе да Ацмону.

5Ад Ацмону паверне [мяжа] да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе мора.

6Вашай мяжой заходняй будзе для вас Мора Вялікае, гэта будзе ваша мяжа заходняя.

7На поўначы будзе ў вас мяжа ад Мора Вялікага пачынаючы і аж да гары Гор,

8і ад гары Гор павядзіце [мяжу] да ўваходу ў Хамат і далей, да мяжы Цэдаду.

9І пойдзе мяжа да Зіфрону, і дойдзе да Гацар-Энану. Гэта будзе для вас мяжа паўночная.

10Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфамы,

11і ад Шэфамы пойдзе мяжа да Рыўлі на ўсход да Аіну, і зыйдзе мяжа далей, і прой­дзе праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт,

12і зыйдзе мяжа ўздоўж Ярдану, і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі наўкола”».

13І загадаў Майсей сынам Ізраіля, кажучы: «Вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабям і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня.

14Бо пакаленьне сыноў Рубэна паводле дамоў бацькоў сваіх, і пакаленьне сыноў Гада паводле дамоў бацькоў сваіх, і палова пакаленьня Манасы атрымалі спадчыну сваю.

15Гэтыя два пакаленьні і палова пакаленьня ўзялі спадчыну сваю з таго боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход».

16І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

17«Гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна.

18І возьмеце па адным князі з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць.

19Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны,

20з пакаленьня сыноў Сымона — Шэмюэль, сын Амігуда,

21з пакаленьня Бэн’яміна — Элідад, сын Кісьлёна,

22з пакаленьня сыноў Дана — Букі, сын Ёглі,

23з сыноў Язэпа, з пакаленьня сыноў Манасы — Ханіэль, сын Эфода,

24з пакаленьня сыноў Эфраіма — Кэмуэль, сын Шыфтана,

25з пакаленьня сыноў Завулёна — Эліцафан, сын Парнаха,

26з пакаленьня сыноў Ісахара — Пальтыэль, сын Азана,

27з пакаленьня сыноў Асэра — Эхігуд, сын Шэломіі,

28з пакаленьня сыноў Нэфталі — Пэдагель, сын Амігуда».

29Гэта тыя, якім загадаў ГОСПАД падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраіля.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath