ЛІКІ 30
1І сказаў Майсей сынам Ізраіля ўсё, што загадаў ГОСПАД Майсею.
2І прамовіў Майсей да пакаленьняў Ізраіля, кажучы: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД.
3Калі [мужчына] паабяцае нешта ГОСПАДУ або зьвяжа сябе прысягай, забавязаўшы душу сваю, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што выйшла з вуснаў ягоных, зробіць.
4Калі жанчына паабяцае нешта ГОСПАДУ, або зьвяжа сябе прысягай у доме бацькі свайго і ў маладосьці сваёй,
5і пачуе бацька ейны абяцаньне яе і забавязаньне, якім яна зьвязала душу сваю, і не запярэчыць бацька ейны, усе яе абяцаньні і ўсе яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.
6Калі ў той дзень, калі пачуе бацька ейны, ён забароніць ёй гэта, усе абяцаньні яе і ўсе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя. ГОСПАД даруе ёй, бо бацька ейны забараніў ёй.
7Калі станецца, што выйдзе яна замуж, і яна зьвязаная абяцаньнем або прысягай вуснаў сваіх, якімі яна зьвязала душу сваю,
8і калі пачуе муж ейны і, пачуўшы, не запярэчыць, яе абяцаньні і яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.
9А калі пачуе муж ейны і забароніць ёй, тады абяцаньні яе, якія на ёй, і прысягі вуснаў яе, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя; і ГОСПАД даруе ёй.
10Але абяцаньне ўдавы або разьведзенай, кожнае, якім яна зьвязала душу сваю, застанецца на ёй.
11Калі жонка ў доме мужа свайго зьвязала душу сваю абяцаньнем або прысягаю,
12і пачуе [пра гэта] муж, і будзе маўчаць, і не запярэчыць, тады ўсе абяцаньні і ўсе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца на ёй.
13А калі муж ейны, забараняючы, забароніць ёй, пачуўшы пра гэта, усё, што выйшла вуснаў яе, яе абяцаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя, бо муж забараніў; і ГОСПАД даруе ёй.
14Усе абяцаньні і ўсе прысягі, якімі яна зьвязала душу сваю, муж ейны можа пакінуць і можа забараніць.
15А калі муж моўчкі маўчаў з дня на дзень, усе яе абяцаньні і ўсе прысягі застаюцца на ёй, павінна споўніць, бо [муж] маўчаў, калі пачуў [пра гэта].
16А калі ён забароніць праз нейкі час пасьля таго, як пачуў, ён сам панясе правіну сваю».
17Гэта пастановы, якія загадаў ГОСПАД Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна яшчэ ў юнацтве жыве ў доме бацькі свайго».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath