Хрысціянства
назад

ЛІКІ 29

1У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.

2І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,

3і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,

4і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят.

5І аднаго казла ў ахвяру за грэх, каб перапрасіць за вас.

6Апрача цэласпаленьня на пачатак месяца і яго ахвяры хлебнай і апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай, паводле пастановы [складайце іх] на мілы пах, ахвяру агнявую ГОСПАДУ.

7У дзясяты [дзень] таго самага сёмага месяца будзе сьвяты сход і будзеце ўпакорваць душы вашыя; ніякай працы ня будзеце рабіць.

8І складзіце ў ахвяру цэла­спаленьня ГОСПАДУ, на мілы пах аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,

9і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,

10і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят.

11І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача ахвяры за грэх дзеля перамольваньня і цэласпаленьня заўсёднага разам з яго ахвярамі хлебнымі і вадкімі.

12А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.

13І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатыр­наццаць ягнят аднагадовых без заганы,

14і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка; дзьве дзясятыя на аднаго барана,

15і адну дзясятую на кожнага з чатырнаццаці ягнят.

16І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

17У другі дзень [ахвяруеце] дванаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,

18і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

19і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

20У трэці дзень [ахвяруеце] адзінаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,

21і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

22і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

23У чацьвёрты дзень [ахвяруеце] дзесяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,

24і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

25і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

26У пяты дзень [ахвяруеце] дзевяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,

27і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

28і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

29У шосты дзень [ахвяруеце] восем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,

30і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

31і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

32У сёмы дзень [ахвяруеце] сем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,

33і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

34і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

35У восьмы дзень будзе ўрачысты сход; ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць.

36І складзіце цэласпаленьне, ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,

37і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,

38і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.

39Гэта маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, апрача [таго, што ахвяруеце] паводле шлюбаваньняў вашых і як дабраахвотныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя”».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath