Хрысціянства
назад

ЛІКІ 26

1І сталася пасьля гэтай плягі, і сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара, кажучы:

2«Палічыце лічбу ўсёй грамады сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх, здольных да бою».

3І прамовілі Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам, кажучы:

4«[Палічыце ўсіх] ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і сынам Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай».

5Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога сям'я Ханоха, і Пальлю, ад якога сям'я Пальлю,

6і Хецрон, ад якога сям'я Хецрона, і Кармі, ад якога сям'я Кармі.

7Гэта сем'і [пакаленьня] Рубэна, і было палічана іх сорак тры тысячы семсот трыццаць.

8Сыны Пальлю: Эліяў,

9а сыны Эліява: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя пакліканыя грамадою, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА,

10і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам.

11Але сыны Караха не памерлі.

12Сыны Сымона паводле сем'яў іхніх: ад Нэмуэля [паходзіць] сям'я Нэмуэля; ад Яміна — сям'я Яміна; ад Яхіна — сям'я Яхіна,

13ад Зэраха — сям'я Зэраха; ад Шаўля — сям'я Шаўля.

14Гэта сем'і [пакаленьня] Сымона, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

15Сыны Гада паводле сем'яў іхніх: Цэфон, ад якога сям'я Цэфона; Хаггі, ад якога сям'я Хаггі; Шуні, ад якога сям'я Шуні,

16Озьні, ад якога сям'я Озьні; Эры, ад якога сям'я Эры,

17Арод, ад якога сям'я Арода; Арыэль, ад якога сям'я Арыэля.

18Гэта сем'і сыноў Гада, іх палічана сорак тысячаў пяцьсот.

19Сыны Юды: Ер і Янан, але яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.

20Вось сыны Юды паводле сем'яў іхніх: Шэля, ад якога сям'я Шэлі; Пэрэс, ад якога сям'я Пэрэса; Зэрах, ад якога сям'я Зэраха.

21А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога сям'я Хецрона, і Хамуль, ад якога сям'я Хамуля.

22Гэта сем'і Юды, іх палічана семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот.

23Сыны Ісахара паводле сем'яў іхніх: Толя, ад якога сям'я Толі; Пува, ад якога сям'я Пувы;

24Яшуў, ад якога сям'я Яшува; Шымрон, ад якога сям'я Шымрона.

25Гэта сем'і Ісахара, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста.

26Сыны Завулёна паводле сем'яў іхніх: Сэрэд, ад якога сям'я Сэрэда; Элён, ад якога сям'я Элёна; Яхлеэль, ад якога сям'я Яхлеэля.

27Гэта сем'і Завулёна, палічана іх шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот.

28Сыны Язэпа паводле сем'яў іхніх: Манаса і Эфраім.

29Сыны Манасы: Махір, ад якога сям'я Махіра; Махір нарадзіў Гілеада, ад якога сям'я Гілеада.

30Сыны Гілеада: Езэр, ад якога сям'я Езэра; Хэлек, ад якога сям'я Хэлека;

31Асрыэль, ад якога сям'я Асрыэля; Мэхем, ад якога сям'я Мэхема,

32Шэміда, ад якога сям'я Шэміды; Хэфэр, ад якога сям'я Хэфэра.

33А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.

34Гэта сем'і Манасы, іх падлічана пяцьдзясят дзьве тысячы семсот.

35Гэта сыны Эфраіма паводле сем'яў іхніх: Шутэлях, ад якога сям'я Шутэляха; Бэхэр, ад якога сям'я Бэхэра; Тахан, ад якога сям'я Тахана.

36А гэта сыны Шэтэляха: Эран, ад якога сям'я Эрана.

37Гэта сем'і сыноў Эфраіма, палічана іх трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Гэта сыны Язэпа паводле сем'яў сваіх.

38Сыны Бэн’яміна паводле сем'яў іхніх: Бэля, ад якога сям'я Бэлі; Ашбэль, ад якога сям'я Ашбэля; Ахірам, ад якога сям'я Ахірама;

39Шэфуфам, ад якога сям'я Шэфуфама; Хуфам ад якога сям'я Хуфама.

40І былі сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда [пахо­дзіць] сям'я Арда, ад Наамана — сям'я Наамана.

41Гэта сыны Бэн’яміна паводле сем'яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.

42Гэта сыны Дана паводле сем'яў іхніх: Шухам, ад якога сям'я Шухама. Гэта сем'і Дана паводле сем'яў сваіх;

43усе яны сям'я Шухама, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

44Сыны Асэра паводле сем'яў іхніх: Імна, ад якога сям'я Імны; Ішві, ад якога сям'я Ішві; Бэрыя, ад якога сям'я Бэрыі.

45Сыны Бэрыі: Хэвэр, ад якога сям'я Хэвэра; і Малькіэль, ад якога сям'я Малькіэля.

46А імя дачкі Асэра — Сэраха.

47Гэта сем'і сыноў Асэра, палічана іх пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.

48Сыны Нэфталі паводле сем'яў іхніх: Яхцэль, ад якога сям'я Яхцэля; Гуні, ад якога сям'я Гуні;

49Ецэр, ад якога сям'я Ецэра; Шылем, ад якога сям'я Шылема.

50Гэта сем'і Нэфталі паводле сем'яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў чатырыста.

51Гэта лічба сыноў Ізраіля: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.

52І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

53«Паміж імі будзе падзелена зямля ў спадчыну паводле лічбы імёнаў.

54Больш шматлікім павялічыш спадчыну іхнюю; менш шматлікім паменшыш спадчыну іхнюю; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына.

55Зямля павінна быць падзелена жэрабям, і спадчыну атрымаюць паводле [лічбы] імёнаў у родах бацькоў іхніх.

56Жэрабям будзе падзеленая спадчына паміж шматлікімі і малалікімі [сем'ямі]».

57А гэта лічба лявітаў паводле сем'яў іхніх: Гершон, ад якога сям'я Гершона; Кегат, ад якога сям'я Кегата; і Мэрары, ад якога сям'я Мэрары.

58Гэта сем'і Левія: сям'я Лібні, сям'я Хеўрона, сям'я Махлі, сям'я Мушы, сям'я Караха. І Кегат нарадзіў Амрама.

59Імя жонкі Амрама — Ёкэбэд, дачка Левія, якая нарадзілася Левію ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму Аарона і Майсея, і сястру іхнюю Мірыям.

60І нарадзіліся Аарону сыны: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.

61Але Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА.

62І ўсіх было палічана іх дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны не палічаныя сярод сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.

63Гэта палічаныя Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраіля на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.

64Між імі не было нікога з тых, якіх лічылі Майсей і Аарон сьвятар, калі лічылі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай,

65бо сказаў ім ГОСПАД, што яны сьмерцю памруць у пустыні, і не застанецца з іх аніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath