Хрысціянства
назад

ЛІКІ 17

1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2«Прамоў да сыноў Ізраіля і вазьмі ад іх па кію, кій паводле дому бацькоў іхніх, ад усіх князёў паводле дому бацькоў іхніх, дванаццаць кіёў. Імя кожнага напішы на кіі ягоным.

3А на кіі Левія напішы імя Аарона, бо [павінна быць] па адным кіі на князя дому бацькоў сваіх.

4І палажы іх у Намёце Спатканьня перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, дзе Я сустракаюся з табою.

5І станецца, што каго з іх Я абяру, таго кій заквітнее, і Я спыню [нараканьні] сыноў Ізраіля супраць Мяне, якімі яны наракаюць вам».

6І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, і далі яму ўсе князі кіі ад князя дому бацькоў сваіх, адзін кій ад князя, дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.

7Гэтыя кіі палажыў Майсей перад абліччам ГОСПАДА ў Намёце Спатканьня.

8І сталася назаўтра, і ўвайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, і вось, заквітнеў кій Аарона з дому Левія, і выпусьціў пупышкі, закрасаваў і вырасьлі сьпелыя мігдалы.

9І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да ўсіх сыноў Ізраіля, і яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой.

10І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак суп­раць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».

11І зрабіў Майсей, як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў.

12І сказалі сыны Ізраіля Майсею, кажучы: «Вось, мы гінем, паміраем, усе паміраем!

13Усе, хто набліжаюцца да Сялібы ГОСПАДА, паміраюць. Ці ж мы, паміраючы, будзем вынішчаны?»

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath