Хрысціянства
назад

ЛІКІ 12

1І гаварылі Мірыям і Аарон супраць Майсея з прычыны жанчыны Кушанкі, якую ён узяў за жонку,

2і казалі: «Ці ж толькі да Майсея прамаўляў ГОСПАД? Ці таксама да нас Ён не прамаўляў?» І пачуў [гэта] ГОСПАД.

3А Майсей быў чалавекам пакорным, больш за ўсіх людзей, якія на зямлі.

4І сказаў раптам ГОСПАД да Майсея, і да Аарона, і да Мірыям: «Вы трох падыйдзіце да Намёту Спатканьня». І падыйшлі ўсе трое.

5І ГОСПАД зыйшоў у слупе воблачным, і затрымаўся каля ўваходу ў Намёт, і паклікаў Аарона і Мірыям, і ўвайшлі яны абое.

6І Ён сказаў [ім]: «Слухайце словы Мае. Калі бу­дзе ў вас прарок ГОСПАДА, Я аб’яўлюся яму ў відзежы, і ў снах буду прамаўляць да яго.

7Ня так са слугой Маім Майсеем, ён — верны ў-ва ўсім доме Маім!

8Вуснамі ў вусны Я прамаўляю да яго, і адкрыта, а не ў загадках, і ён бачыць ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы прамаўляць супраць слугі Майго Майсея?»

9І запалаў гнеў ГОСПАДА супраць іх, і Ён адыйшоў.

10І воблака адыйшло ад Намёту. І вось, Мірыям сталася белая, як сьнег, ад праказы. І павярнуўся Аарон да Мірыям, і вось, яна пракажоная.

11І сказаў Аарон Майсею: «Прашу, гаспадару мой, не карай нас за грэх, якога мы неразважна дапусьціліся і якім саграшылі.

12Няхай ня будзе яна, як спарон, які напалову гнілы выходзіць з улоньня маці сваёй».

13І клікаў Майсей да ГОСПАДА, кажучы: «Божа, прашу Цябе, аздараві яе!»

14І сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён саромецца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым вернецца».

15І выдалена была Мірыям па-за табар на сем дзён, і народ не выходзіў [у дарогу], пакуль Мірыям не вярнулася.

16Пасьля народ выйшаў з Хацэроту і стаў табарам у пустыні Паран.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath