Хрысціянства
назад

МІХЕЙ 5

1Цяпер зьбяры войскі, дачка войскаў! Аблягуць нас аблогаю, дубцом будуць біць па шчоках судзьдзю Ізраіля.

2Ты, Бэтлеем-Эфрата, — найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх.

3Дзеля гэтага Ён выдасьць іх аж да часу, калі народзіць тая, што мае нарадзіць; і пазасталыя з братоў Ягоных вернуцца да сыноў Ізраіля.

4І стане Ён, і будзе пасьвіць у моцы ГОСПАДА, у слаўнасьці імя ГОСПАДА, Бога Свайго, і яны будуць жыць [там], бо ад гэтага [часу] Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі.

5І Ён будзе супакой. Калі Асур прыйдзе ў зямлю нашую і калі будзе таптаць палацы нашыя, тады мы выставім супраць яго сем пастыраў і восем князёў чалавечых.

6І яны будуць мячом пасьвіць зямлю Асура і зямлю Німрода каля ўваходаў іхніх. І Ён выратуе ад Асура, калі той прыйдзе ў зямлю нашую і калі будзе таптаць межы нашыя.

7І будзе рэшта Якуба сярод мноства народаў, як раса ад ГОСПАДА, як дождж на траву, якога не спадзяешся ад чалавека і не чакаеш ад сыноў чалавечых.

8І будзе рэшта Якуба сярод народаў, сярод мноства народаў, як леў сярод зьвяроў лесу, як ільвяня сярод чарады авечак, якое, калі ўвойдзе, топча і разьдзірае, і [ніхто] ня можа выратаваць.

9Узьнімецца рука твая на прыгнятальнікаў тваіх, і ўсе ворагі твае будуць зьнішчаны.

10І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД, Я зьнішчу коней тваіх сярод цябе і скрышу калясьніцы твае;

11і зьнішчу гарады ў зямлі тваёй, і зруйную ўсе замкі твае;

12і зьнішчу чараваньне рукі тваёй, і варажбітоў ня будзе ў цябе;

13і зьнішчу балванаў тваіх і слупы твае пасярод цябе, і ня будзеш ужо пакланяцца вырабу рук тваіх;

14і Я павырываю астартаў тваіх спасярод цябе; і панішчу гарады твае.

15І ўчыню ў гневе і абурэньні помсту над народамі, якія не былі паслухмяныя [Мне].

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath