Хрысціянства
назад

МАЛАХІЯ 3

1Вось, Я пасылаю анёла Майго, і ён падрыхтуе шлях перад абліччам Маім, і раптоўна прыйдзе ў сьвятыню Сваю Госпад, Якога вы шукаеце, і анёл запавету, Якога вы жадаеце. Вось, Ён прыйдзе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

2Але хто вытрымае дзень прыйсьця Ягонага, і хто ўстаіць, калі Ён зьявіцца? Бо Ён — як агонь, які топіць, і як мыла, якое мые.

3І Ён сядзе, каб растапіць і ачысьціць срэбра, і Ён ачысьціць сыноў Левія, і ператопіць іх як золата і срэбра, і яны будуць для ГОСПАДА прыносіць дары ў праведнасьці.

4І будзе прыемны для ГОСПАДА дар Юды і Ерусаліму, як у дні старавечныя і як у гады старадаўнія.

5І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

6Бо Я — ГОСПАД, не мяняюся; і таму вы, сыны Якуба, ня будзеце зьнішчаны.

7Ад дзён бацькоў вашых вы адступілі ад пастановаў Маіх і не захоўвалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я павярнуся да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. А вы кажаце: «У чым нам навярнуцца?»

8Ці можа чалавек абкрадваць Бога? Вы абкрадваеце Мяне. І вы кажаце: «У чым мы абкрадваем Цябе?» У дзесяціне і ахвяраваньнях.

9Праклёнам вы праклятыя, бо Мяне вы абкрадваеце, увесь народ ваш.

10Прынясіце ўсю дзесяціну ў дом скарбніцы, і будзе ежа ў Доме Маім, і выспрабуйце Мяне ў гэтым, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, ці не адчыню Я для вас вокны нябесныя, і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш, чым досыць?

11І Я ўтаймую дзеля вас тых, якія зьядаюць [ураджай], і яны ня будуць нішчыць у вас плод зямлі, і ня будзе скідваць плады вінаградная лаза вашая ў полі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

12І шчасьлівымі будуць называць вас усе народы, бо вы будзеце зямлёю жаданаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

13Прыкрыя былі супраць Мяне словы вашыя, кажа ГОСПАД. А вы кажаце: «Што мы гаварылі супраць Цябе?»

14Вы казалі: «Марнае служэньне Богу, і якая карысьць, што мы захоўвалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобе перад абліччам ГОСПАДА Магуцьцяў?

15І цяпер мы шчасьлівымі называем свавольных. Уладкаваліся нават тыя, якія робяць нягоднасьць, нават тыя, якія выпрабоўваюць Бога, уцякаюць [ад кары]».

16Тады тыя, якія баяцца ГОСПАДА, гаварылі адзін да аднаго. І прыхіліў вуха ГОСПАД, і пачуў, і была напісаная кніга памяці перад абліччам Ягоным пра тых, якія баяцца ГОСПАДА і якія шануюць імя Ягонае.

17І яны будуць Маімі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, у дзень, калі Я зраблю іх уласнасьцю [Маёй] і зьлітуюся над імі, як чалавек літуецца над сынам сваім, які служыць яму.

18І вы навернецеся, і ўбачыце розьніцу паміж праведнікам і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто ня служыць Яму.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath