Хрысціянства
назад

ЛЯВІТ 5

1Калі хто саграшыць тым, што чуў праклён і мог засьведчыць пра праступак, які бачыў або ведаў, і не зрабіў гэтага, і такім чынам правініўся,

2або калі хто дакранецца чаго нячыстага, трупа зьвера нячыстага, або жывёлы, або паўзуна нячыстага, але ня будзе ведаць гэтага, што стаўся нячыстым, і гэтак правініўся,

3або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, нейкай рэчы нячыстай, дзеля якой мог занячысьціцца, і спачатку не ўсьведамляў сабе гэтага, а потым даведаецца, што правініўся,

4або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў,

5дык калі хто правініўся ў адной з гэтых рэчаў, няхай прызнаецца, што саграшыў,

6і няхай прынясе ён ГОСПАДУ за грэх свой, якім саграшыў, у ахвяру перамольную авечку са статку або казу як ахвяру за грэх, і ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага.

7Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой дзьве туркаўкі або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне.

8Няхай прынясе іх да сьвятара, і ён першага ахвяруе за грэх і надломіць яму галаву пры карку, але яе не аддзеліць.

9Пасьля пакропіць крывёй яго сьцяну ахвярніку, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярніка. Гэта ахвяра за грэх.

10Другога галуба няхай складзе ён у ахвяру цэласпаленьня, як звычайна бывае; так ачысьціць яго сьвятар ад грэху яго, якім ён правініўся, і ён будзе яму адпушчаны.

11Калі б хто ня мог ахвяраваць дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што саграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай не палівае яе алеем і няхай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.

12І прынясе яе да сьвятара, а той возьме з гэтага поўную жменю [мукі] як памятную частку і спаліць на ахвярніку ў ахвяру ГОСПАДУ. Гэта ахвяра за грэх.

13Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён саграшыў супраць аднаго з тых прыказаньняў, і будзе яму адпушчана. Пазасталую частку возьме сьвятар як ахвяру хлебную”».

14І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

15«Калі хто дапусьціцца злачынства праз памылку, прысвойваючы сабе рэчы, пасьвячоныя ГОСПАДУ, няхай за віну сваю са свайго статку авечак прынясе ГОСПАДУ ягня без заганы па цане двух сыкляў срэбра паводле вагі сьвятыні як ахвяру за грэх.

16Няхай тое, што прысвоіў, верне і дадасьць да таго пятую частку вартасьці, і аддасьць гэта сьвятару, а сьвятар ачысьціць яго ахвярай ягняці, і грэх будзе яму адпушчаны.

17Калі хто саграшыць, дапускаючыся нечага супраць прыказаньняў ГОСПАДА праз няведаньне, і правініцца, дапускаючыся злачынства,

18няхай прынясе да сьвятара ягня без заганы, узятае са статку, па сваёй ацэнцы, у ахвяру за грэх. Тады сьвятар ачысьціць яго ад праступку, якога несьвядома дапусьціўся, і будзе ён яму адпушчаны.

19Гэта ахвяра за праступак, якім ён правініўся перад ГОСПАДАМ».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath