ЛЯВІТ 3
1Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай мірнай, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы няхай прыносіць ГОСПАДУ,
2і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакропяць ахвярнік крывёю яе наўкола.
3І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, і ўвесь тлушч, які над ім,
4а таксама абедзьве ныркі і тлушч на іх, які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.
5І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня, мілы пах ГОСПАДУ.
6Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы.
7Калі з авечак ён прыносіць ахвяру, няхай прынясе яе перад аблічча ГОСПАДА,
8і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёю яе ахвярнік наўкола.
9І складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, і ўвесь тлушч над ім,
10і абедзьве ныркі і тлушч на іх, які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.
11І сьвятар спаліць гэта на ахвярніку. Гэта хлеб, ахвяра агнявая для ГОСПАДА.
12Калі б хто складаў ахвяру з козаў, няхай прынясе яе перад аблічча ГОСПАДА,
13і паложыць ён руку сваю на галаву яе і заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола.
14І складзе ён з яе ахвяру сваю як ахвяру агнявую для ГОСПАДА — тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутры,
15і абедзьве ныркі разам з тлушчам на іх, які на сцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.
16Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярніку; гэта хлеб, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч [належыць] ГОСПАДУ.
17Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath