ЛЯВІТ 20
1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2«Кажы сынам Ізраіля: “Калі нехта з сыноў Ізраіля або з сыноў прыхадняў, якія пасяліліся ў Ізраілі, дасьць адно з дзяцей сваіх Малоху, сьмерцю памрэ; землякі ягоныя ўкамянуюць яго.
3І Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго спаміж народу яго за тое, што ён даў насеньне сваё Малоху, спаганіў сьвятыню Маю і зьняважыў сьвятое імя Маё.
4Калі землякі ягоныя закрыюць вочы свае на такога чалавека, які аддаў адно з дзяцей сваіх Малоху, і не заб’юць яго,
5Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць такога чалавека і супраць сям’і ягонай, і выкараню яго спасярод народу яго, а таксама ўсіх тых, якія насьлядуюць яго, якія распусьнічаюць з Малохам.
6І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.
7Дык асьвяціцеся і будзьце сьвятыя, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!
8Захоўвайце пастановы Мае і выконвайце іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас!
9Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, сьмерцю памрэ; хто праклінаў бацьку свайго і маці сваю, кроў ягоная [будзе] на ім.
10Калі хто будзе чужаложыць з жонкай бліжняга свайго, сьмерцю памрэ і чужаложнік, і чужаложніца.
11Хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, той адкрывае голасьць бацькі свайго; сьмерцю памруць абое, кроў іхняя [будзе] на іх.
12Хто ляжа з нявесткай сваёй, сьмерцю памруць абое. Яны дапусьціліся брыдоты, і кроў іхняя [будзе] на іх.
13Хто ляжа з мужчынам так, як з жанчынай, робіць вычварэньне. Абодва сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.
14Калі хто бярэ за жонку жанчыну і маці ейную, дапускаецца распусты; ён і яна будуць спалены ў агні, каб не было распусты сярод вас.
15Хто ляжа з жывёлай, выліваючы [насеньне], сьмерцю памрэ. Жывёлу таксама трэба забіць.
16Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб злучыцца з ёй, заб’еш і жанчыну, і жывёлу. [Абое] сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.
17Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго або дачку маці сваёй, і будзе аглядаць голасьць яе, а яна будзе аглядаць голасьць яго, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад вачыма сыноў народу свайго; ён адкрыў голасьць сястры сваёй, беззаконьня ён дапусьціўся.
18Калі хто ляжа з жанчынай у час месячніцы і адкрые голасьць яе, ён адкрывае крыніцу [крыві], і яна таксама адкрывае крыніцу крыві сваёй; абодва вынішчаны будуць спасярод народу свайго.
19Не адкрывай голасьці сястры маці тваёй або сястры бацькі твайго, бо выяўляеш голасьць сваячкі сваёй. Беззаконьне сваё яны панясуць.
20Хто ляжа з цёткай сваёй, той адкрывае голасьць дзядзькі свайго. Яны панясуць грэх свой, памруць бязьдзетныя.
21Хто бярэ жонку брата свайго, гэта паскудства. Ён адкрыў голасьць брата свайго, будуць яны бязьдзетныя.
22Захоўвайце ўсе пастановы Мае і ўсе прысуды Мае і выконвайце іх, каб ня выкінула вас зямля, у якую Я ўвяду вас, каб вы жылі ў ёй.
23Не хадзіце паводле звычаяў народаў, якія Я выганю перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і яны сталіся для Мяне брыдкімі.
24І Я сказаў вам: "Вы ўспадкаеміце зямлю іхнюю, і Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў".
25Дык адрозьнівайце жывёлу чыстую ад нячыстай і птушку чыстую ад нячыстай, каб не апаганілі вы душаў вашых жывёлай, і птушкамі, і ўсім, што рухаецца па зямлі, і што Я вылучыў вам як нячыстае.
26Будзьце для Мяне сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў, каб вы былі Маімі.
27Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў [памерлых] або варажыць, сьмерцю памруць. Укамянуеце іх камянямі; кроў іхняя [будзе] на іх”».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath