Хрысціянства
назад

ЛЯВІТ 17

1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2«Прамоў да Аарона, і да сыноў ягоных, і да ўсіх сыноў Із­ра­іля, і скажы ім: “Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД.

3Калі хто з дому Ізраіля заб’е вала, або авечку, або казу ў табары або па-за табарам

4і не прывядзе іх да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ перад сялібай ГОСПАДА, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў, і будзе выключаны той чалавек з народу свайго.

5Дзеля таго сыны Ізраіля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.

6І пакропіць сьвятар крывёй ахвярнік ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ.

7Ужо ня будуць складаць ахвяраў для казлоў, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”.

8І скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе складаць ахвяру цэласпаленьня або [іншую] ахвяру

9і не прывядзе яе да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб ахвяраваць ГОСПАДУ, будзе чалавек той выключаны з народу свайго.

10Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе есьці кроў, Я скірую аблічча Маё супраць душы, якая есьць кроў, і вынішчу яе спаміж народу яе.

11Бо душа цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярніку перамольвалі ёю за душы вашыя, бо кроў перамольвае за душу.

12Дзеля таго Я сказаў сынам Ізраіля: "Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві". І прыха­дзень, які жыве сярод вас, ня будзе спажываць крыві.

13Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, упалюе дзікага зьвера або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе пылам [зямлі].

14Бо душа кожнага цела ў крыві ягонай; і Я сказаў сынам Ізраіля: "Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, будзе вынішчаны".

15Кожны тутэйшы або прыхадзень, які будзе есьці мяса падліны або разьдзёртай [жывёлы], няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, і будзе ён нячысты да вечара, а [пасьля] станецца чыстым.

16Калі ж хто не памые адзеньня і ня вымые цела свайго, бу­дзе насіць правіну сваю”».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath