ПЛАЧ 5
1Узгадай, ГОСПАДЗЕ, што сталася з намі; гледзячы, узглянь і пабач ганьбу нашую.
2Спадчына нашая перададзеная чужым, дамы нашыя — чужынцам.
3Мы сталіся сіротамі; няма бацькі, маці нашыя — як удовы.
4Ваду сваю мы п’ем за срэбра, дровы нашыя прадаюць нам на грошы.
5Перасьледвальнікі на шыі нашай, мы цяжка працуем, ня маем супачынку.
6Мы выцягнулі руку сваю да Эгіпту і да Асірыі, каб насыціцца хлебам.
7Бацькі нашыя грашылі; і іх няма, і беззаконьні іхнія мы носім.
8Слугі пануюць над намі, і няма [нікога], хто вызваліць нас з рукі іхняй.
9Прыносім хлеб свой, наражаючы душу сваю на меч у пустыні.
10Скура нашая распаленая, як печ, ад палючага голаду.
11Жанчын гвалцілі на Сыёне, дзяўчат — у гарадах Юды.
12Князі павешаныя рукамі іхнімі, абліччы старых ня маюць пашаны.
13Юнакі носяць камяні млыновыя, хлопцы спатыкаюцца, [носячы] дровы.
14Старыя больш не сядзяць у брамах, юнакі не сьпяваюць.
15Спынілася вясёласьць сэрца нашага, перамяніліся ў жалобу карагоды нашыя.
16Звалілася карона з галавы нашай; гора нам, бо мы саграшылі.
17Дзеля гэтага млявае сэрца нашае, дзеля гэтага зацемраныя вочы нашыя,
18бо спустошаная гара Сыён, лісы ходзяць па ёй.
19Ты, ГОСПАДЗЕ, трываеш на вякі, пасад Твой — з пакаленьня ў пакаленьне.
20Чаму Ты забыўся на нас назаўсёды, пакінуў нас на доўгія дні?
21Навярні нас да Сябе, ГОСПАДЗЕ, і мы навернемся; аднаві дні нашыя, як даўней [было].
22Няўжо Ты, адкідаючы, адкінуў нас? Няўжо Ты загневаўся на нас аж так моцна?
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath