ЕГОШУА 19
1Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды.
2І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада,
3Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,
4Эльталяд, Бэтул, Харма,
5Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,
6Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
7Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія.
8І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх.
9Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.
10Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду.
11Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму.
12Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі.
13Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу [сонца], да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.
14Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.
15[Таксама] Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
16Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх, гарады іхнія і вёскі.
17Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх.
18І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм,
19Хафараім, Шыон, Анахарат,
20Рабіт, Кішыён, Эбэц,
21Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.
22І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
23Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
24Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх.
25І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,
26Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла [мяжа] да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату,
27і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і [ішла] праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.
28[Таксама] Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.
29І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. [А таксама] Махалеб, Ахзіў,
30Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія.
31Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
32Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх.
33Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.
34І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу.
35Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,
36Адама, Рама, Хацор,
37Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,
38Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
39Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
40Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем'яў іхніх.
41Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,
42Шаалабім, Аялон, Ітла,
43Элён, Тымна, Экрон,
44Эльтэке, Гібэтон і Баалат,
45Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,
46Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.
47І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
48Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
49І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.
50Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
51Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath