ЕГОШУА 12
1Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.
2Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў паловай Гілеаду ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона,
3а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.
4Пасьля Ог, валадар Башану, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Аштароце і ў Эдрэі,
5і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону.
6Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне [сынам] Рубэна і Гада, і палове калена Манасы.
7А вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на ўласнасьць каленам Ізраіля, адпаведна да іх падзелу,
8на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгеве, зямлю Хетаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў:
9валадар Ерыхону — адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю — адзін;
10валадар Ерусаліму — адзін, валадар Хеўрону — адзін,
11валадар Ярмуту — адзін, валадар Ляхішу — адзін,
12валадар Эглёну — адзін, валадар Гезэру — адзін,
13валадар Дэбіру — адзін, валадар Гедэру — адзін,
14валадар Хармы — адзін, валадар Араду — адзін,
15валадар Лібны — адзін, валадар Адуляму — адзін,
16валадар Македы — адзін, валадар Бэтэлю — адзін,
17валадар Тапуаху — адзін, валадар Хэфэру — адзін,
18валадар Афэку — адзін, валадар Лашарону — адзін,
19валадар Мадону — адзін, валадар Хацору — адзін,
20валадар Шымрону — адзін, валадар Ахшафу — адзін,
21валадар Таанаху — адзін, валадар Мэгіддо — адзін,
22валадар Кадэшу — адзін, валадар Ёкнэаму, што каля Кармэлю — адзін,
23валадар Дору з узвышшаў Дор — адзін, валадар паганаў з Гільгалу — адзін,
24валадар Тырцы — адзін; усіх валадароў — трыццаць адзін.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath