ЁЎ 9
1І адказаў Ёў, і сказаў:
2«Сапраўды, ведаю, што так ёсьць, але як апраўдаецца чалавек перад Богам?
3Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму нават на адно пытаньне з тысячы.
4Ён — мудры розумам і магутны сілаю. Хто супрацівіцца Яму і застанецца цэлым?
5Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім.
6Ён зрушвае зямлю з месца ейнага, і падваліны яе трасуцца.
7Ён загадвае сонцу, і тое не ўзыходзіць, і на зоркі накладае пячатку.
8Ён Сам расьцягвае нябёсы і крочыць па хвалях марскіх.
9Ён стварыў Воз, Касцоў, Стажар’е і зоркі паўднёвая.
10Ён творыць вялікія і недасьледныя рэчы і цуды, якіх ніхто палічыць ня можа.
11Калі Ён прыйдзе да мяне, я ня ўбачу Яго, а калі Ён адыйдзе, не заўважу.
12Калі Ён раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Або хто зможа сказаць: “Што Ты робіш?”
13Бог ня стрымлівае гневу Свайго, перад ім схіляюцца служкі Рагава.
14Дык хто я такі, каб адказваць Яму і гаварыць з Ім падабранымі словамі?
15Хоць бы я быў праведны, ня буду адказваць, буду толькі маліць Судзьдзю свайго.
16Калі буду клікаць, і Ён адкажа, не паверу, што Ён выслухаў голас мой.
17Ён можа зьнішчыць ураганам мяне, і павялічыць раны мае без прычыны.
18Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.
19Што да сілы, дык Ён мацнейшы, што да суду, дык хто зможа Яго вінаваціць?
20Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я выявіўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.
21Калі б я быў невінаваты, гэтага ня хоча ведаць душа мая, і я асуджу жыцьцё сваё.
22Усё адно, кажу я, і невінаватага, і грэшнага Ён зьнішчыць разам.
23Калі раптоўна некага біч [сьмерці] забівае, з бяды нявінных Ён насьміхаецца.
24Зямля аддадзена ў рукі бязбожных, аблічча судзьдзяў яе Ён закрывае. Калі ня Ён гэта, дык хто?
25Дні мае хутчэйшыя за бегуна, уцяклі і ня бачылі дабра,
26праляцелі, як чаўны з чароту, і як арол, які імкне за здабычай.
27Калі я скажу: “Забудуся пра смутак свой, зьмяню аблічча сваё і стану я вясёлы”
28дык дрыжу дзеля ўсіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне.
29Калі я такі грэшны, навошта дарма мучуся?
30Калі б я памыўся ў вадзе са сьнегу і лугам абмыў рукі свае,
31і тады Ты ўвапхнеш мяне ў балота, і будзе брыдзіцца мною адзеньне маё.
32Бо Ён — не чалавек, падобны да мяне, каб я мог адказаць Яму. Ён — не чалавек, з якім мне разам ісьці на суд.
33Няма між намі пасярэдніка, які паклаў бы руку на абодвух.
34Няхай Ён забярэ ад мяне біч Свой, і страх Ягоны няхай не палохае мяне.
35І тады я буду гаварыць, і ня буду баяцца Яго, бо так я ня маю адвагі.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath