Хрысціянства
назад

ЁЎ 8

1І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:

2«Як доўга ты будзеш так гаварыць? Словы вуснаў тваіх — як вецер гвалтоўны.

3Ці ж Бог перакручвае суд? Ці Усемагутны перакручвае праведнасьць?

4Калі сыны твае саграшылі супраць Яго, дык Ён аддаў іх у рукі злачыннасьці іхняй.

5Аднак, калі ты на сьвітаньні зьвернешся да Бога і будзеш маліць Усемагутнага,

6і калі будзеш чысты і праведны, Ён сустрэне цябе і дасьць табе супакой паводле праведнасьці тваёй.

7І хоць былі малыя пачаткі твае, канец твой будзе вельмі вялікі.

8Распытай пакаленьні даўнейшыя і зваж на досьвед бацькоў тваіх,

9бо мы — учора [нарадзіліся] і мала ведаем, бо дні нашыя на зямлі — быццам цень.

10А яны навучаць цябе, і скажуць табе, і ад сэрца свайго скажуць слова табе.

11Ці ж можа расьці трысьнёг бяз вільгаці, або чарот без вады?

12Ён яшчэ квітнее і не сарваныя рукой кветкі ягоныя, але ён сохне раней за ўсю траву.

13Такі шлях усіх, якія забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.

14Надзея яго ценькая, як нітка, пэўнасьць ягоная — як павуціньне.

15Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, схопіцца за яго, але ён не ўтрымаецца.

16Зелянее ён на сонцы і выпускае галінкі свае,

17і ў купу камянёў запускаюцца карані ягоныя, і паміж камянёў ён вырас.

18А калі вырвуць яго з месца ягонага, адрачэцца яно ад яго: “Ня ведаю я цябе”.

19Такая вось радасьць шляху ягонага, а з пылу вырастаюць іншыя.

20Бог не адкіне нявіннага і ня дасьць рукі ліхотнікам.

21Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем.

22Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath