Хрысціянства
назад

ЁЎ 4

1І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:

2«Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць?

3Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.

4Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.

5Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.

6Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?

7Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя?

8Часьцей бачыў я [зьніш­чэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.

9Ад гневу Божага яны гі­нуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.

10Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца.

11Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца.

12І дайшло да мяне слова таемнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.

13У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае,

14ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся.

15Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.

16І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас нібы лёгкага ветру:

17“Ці чалавек больш праведны за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго?

18Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знахо­дзіць правіннасьць.

19Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль.

20Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна.

21І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня ма­юць розуму”.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath