ЁЎ 41
1Вось, спадзяваньне тваё фальшывае. На выгляд ягоны ты ўпадзеш.
2Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім?
3Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой.
4Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю.
5Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных?
6Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах!
7Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай.
8Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе.
9Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх.
10Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы.
11З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя.
12З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць.
13Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя.
14У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае.
15Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца.
16Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы.
17Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху.
18Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна.
19Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое.
20Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена.
21Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць.
22Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце.
23Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень.
24За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.
25Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным.
26На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath