ЁЎ 36
1І працягваў Элігу, і сказаў:
2«Пачакай мяне трохі, і я пакажу табе, што маю яшчэ словы пра Бога.
3Пачну здалёк навучаньне маё, і Творцу майму аддам праведнасьць.
4Бо праўдзівыя і без падману словы мае, і з табою я дасканалы ў веданьні.
5Вось, Бог магутны і не адкідае нікога, Ён магутны моцай сэрца.
6Ён не дае жыць бязбожніку, але дае суд убогаму.
7Не адварочвае Ён ад праведных вачэй Сваіх, але саджае іх з валадарамі на пасадзе назаўжды, і яны ўзвышаюцца.
8І калі яны закаваныя ў кайданы і зьвязаныя путамі гора,
9Ён паказвае ім учынкі іхнія і злачынствы іхнія, што яны памножыліся.
10І Ён адкрывае вуха іхняе, каб навучыць іх, і гаворыць ім, каб адвярнуліся ад ліхоты.
11Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, яны пражывуць дні свае ў дабрабыце і гады свае — у прыемнасьці.
12А калі не паслухаюцца, тады загінуць ад дзіды і памруць з нястачы веданьня.
13Крывадушнікі складаюць гнеў у сэрцы сваім і ня клічуць [Бога], калі Ён закоўвае іх [у кайданы].
14У марнасьці памірае душа іхняя і жыцьцё іхняе між распусьнікамі.
15Ён ратуе ўбогага з уціску ягонага і адкрывае вуха ягонае ў трывозе.
16Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім.
17Але ты поўны меркаваньняў бязбожных, і чакаюць цябе суд і вырак.
18Няхай не зьвядзе цябе гнеў, і вялікі выкуп няхай ня скрывіць [шляхоў] тваіх.
19Ці ў няшчасьці крык твой дапаможа або намаганьні сілы тваёй?
20Не жадай тае ночы, калі народы паднімаюцца з месцаў сваіх.
21Сьцеражыся, каб не зьвярнуўся да злачынства, бо праз яго ты спазнаеш гора.
22Вось, Бог узьвялічаны ў моцы Сваёй. Які настаўнік падобны да Яго?
23Хто можа вызначыць шляхі Ягоныя? І хто можа сказаць Яму: “Ты ўчыніў зло”?
24Памятай, каб услаўляць учынкі Ягоныя, пра якія сьпяваюць людзі.
25Усе людзі бачаць гэта, кожны прыглядаецца здалёк.
26Вось, Бог вялікі і перавышае веданьне нашае; лік гадоў Ягоных — неаблічальны.
27Ён зьбірае кроплі вады, і падаюць яны дажджом з хмары Ягонай.
28Яны цякуць з хмараў і выліваюцца на многіх людзей.
29Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?
30Вось, Ён расьцягнуў вакол Сябе сьвятло Сваё і закрывае глыбіні мора.
31Адтуль Ён судзіць народы, і шчодра корміць іх.
32У руках Сваіх Ён трымае маланку і загадвае ёй, куды цэліць.
33Грукат ейны паведамляе пра яе, нават статкі адчуваюць прыход яе.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath