Хрысціянства
назад

ЁЎ 33

1Дык выслухай, Ёве, прамову маю і прыхілі вуха на ўсе словы мае.

2Вось, я адкрываю вусны свае, і язык мой гаворыць у вуснах маіх.

3Ад шчырага сэрца плывуць словы мае, і яснае веданьне кажуць вусны мае.

4Дух Божы ўчыніў мяне, і дыханьне Усемагутнага ажывіла мяне.

5Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю.

6Вось, я, як вусны твае перад Богам, таксама я з гліны ўфармаваны.

7Вось страх [перада] мною няхай цябе не палохае, і рука мая няхай ня будзе цяжкаю над табою.

8Тое, што ты гаварыў — у вушах маіх, і я чуў голас словаў тваіх:

9“Чысты я, бяз грэху, беззаганны, і няма віны ў-ва мне.

10Але [Бог] знайшоў абвінавачваньне супраць мяне, і лічыць мяне ворагам Сваім.

11Ён закаваў у кайданы ногі мае, пільнуе ўсе сьцежкі мае”.

12Вось, у гэтым ты няправедны. Я адкажу табе, бо Бог большы за чалавека.

13Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе ніводнага слова?

14Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта.

15У сьне і ў відзежы начным, калі моцны сон агартае людзей і ў дрымоце на ложку,

16адкрывае Ён вуха людзям, і палохае іх у зьявах,

17каб адвярнуць чалавека ад учынкаў [ліхіх], і вызваліць яго ад пыхлівасьці,

18каб захаваць душу ягоную ад магілы, і жыцьцё ягонае, каб не загінула ад дзіды.

19Ён дакарае яго хваробаю на ложку ягоным і болем безупынным у костках ягоных.

20І жыцьцё ягонае брыдзіцца хлебам, і душа ягоная — страваю найлепшаю.

21Цела яго зьнікае на вачах, і косткі, звычайна ня бачныя, адкрываюцца.

22Набліжаецца душа ягоная да магілы, і жыцьцё ягонае — да памёршых.

23Калі пры ім анёл-абаронца, адзін з тысячы, які распавядзе чалавеку, у чым праведнасьць ягоная,

24тады зьлітуецца [Бог] над ім і скажа: “Выратуй яго, каб не ішоў ён у магілу, бо Я знайшоў выкуп [за яго]”.

25Тады цела ягонае стане, як у маладосьці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго.

26Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную.

27І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.

28Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”.

29Вось, усё гэта робіць Бог два, і тры разы з чалавекам,

30каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.

31Уважай, Ёве, паслухай мяне, і памаўчы, і я прамоўлю.

32Калі маеш словы, адкажы мне. Прамоў, бо хачу, каб ты аказаўся праведным.

33Калі ж ня маеш, паслухай мяне. Маўчы, і я навучу цябе мудрасьці».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath