Хрысціянства
назад

ЁЎ 32

1І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх.

2І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.

3І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва.

4І чакаў Элігу, калі Ёў гаварыў, бо яны былі старэйшымі за яго днямі.

5І ўбачыў Элігу, што тыя тры ня маюць адказу ў вуснах сваіх, і запалаў гнеў ягоны.

6І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля гэтага я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю.

7Я казаў сабе: “Няхай [многія] дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”.

8Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне.

9Не [заўсёды] шматгадовы — мудры, і ня [толькі] старыя разумеюць суд.

10Таму я кажу: “Паслухайце мяне, і я выкажу веданьне сваё”.

11Вось, чакаў я на словы вашыя, і настаўляў вуха на разумнасьць вашую, пакуль вы шукалі словаў,

12і намагаўся, каб мне зразумець вас. І вось, няма такога, хто аспрэчыць Ёва, і хто можа адказаць на словы ягоныя.

13Не кажыце: “Мы знайшлі мудрасьць. Няхай Бог пераможа яго, а не чалавек”.

14Ня супраць мяне словы [Ёва], і не паводле словаў вашых адкажу яму.

15Яны спалохаліся, і не адказваюць болей, і ня маюць ужо словаў.

16Яшчэ пачакаў я, яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі.

17Я таксама адкажу ў сваю чаргу, і выкажу думку маю.

18Бо я поўны словаў, і сьціскае дыханьне ў-ва мне дух мой.

19Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя мяхі.

20Няхай я скажу і стане лягчэй крыху, адкрыю вусны мае і адкажу.

21Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку,

22бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath