Хрысціянства
назад

ЁЎ 31

1Я заключыў запавет з вачамі маімі, каб не глядзець мне на дзяўчыну.

2Якая ж доля мая ў Бога на вышыні, і якая спадчына ад Усемагутнага на вышынях?

3Ці ж не загуба [прызначана] для ліхотніка, і няшчасьце — для злачынцы?

4Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае?

5Ці ж хадзіў я ў марнасьці, і ці ж нага мая сьпяшалася да подступу?

6Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю.

7Калі зыходзіў крок мой са шляху, і пайшло за вокам маім сэрца маё, і запляміла рукі мае што нячыстае,

8няхай я пасею, а есьці будзе іншы, і нашчадкі мае будуць вырваныя з каранямі.

9Калі сэрца маё зьвяла жанчына, і калі цікаваў я пры дзьвярах бліжняга майго,

10няхай жонка мая меле для другога, і няхай іншыя прыхіляюцца да яе.

11Бо гэта брыдота, злачынства, што падлягае суду.

12Гэта агонь, які палае для Абадону, які выкараняе ўсю маёмасьць маю.

13Калі я адмовіў суду слузе майму і служцы маёй, калі яны спрачаліся са мною,

14што я буду рабіць, калі паўстане Бог? І калі Ён наведае мяне, што я адкажу Яму?

15Ці ж ня Той, Хто мяне ўфармаваў ва ўлоньні, уфармаваў і яго; і ва ўлоньні [маці] ўкш­талтаваў нас Адзіны?

16Ці ж адмовіў я ў просьбе ўбогім і ці засмуціў вочы ўдавы?

17Ці я адзін зьядаў кавалак свой, і ці ня еў яго сірата?

18Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і вёў яго ад улоньня маці.

19Калі я бачыў таго, што гіне без адзеньня, або бедака, што ня меў чым накрыцца,

20ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, калі грэла іх воўна авечак маіх?

21Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў у браме дапамогу сабе,

22няхай адпадзе рамяно ад сьпіны маёй, і няхай рука мая адломіцца ад локця.

23Бо страшнае мне было пакараньне Божае, перад веліччу Яго я не магу ўстаяць!

24Ці ў золаце я меў спадзяваньне? І ці золату чыстаму я казаў: “Надзея мая”?

25Ці цешыўся я дзеля мноства багацьцяў маіх, што рука мая столькі прыдбала?

26Калі я бачыў сонца, як яно зьзяе, або месяц, які ў яснасьці плыве,

27ці спакусіўся я таемна ў сэр­цы маім, і ці цалавалі вусны мае руку маю?

28Гэта было б злачынства, што падлягае суду, бо я адрокся б ад Бога на вышынях.

29Ці я цешыўся з падзеньня таго, хто ненавідзеў мяне, і ці радаваўся, што яго напаткала няшчасьце?

30Але я не даваў грашыць паднябеньню майму, каб праклінаць душу ягоную.

31Ці ж не гаварылі людзі намёту майго: “Хто ж не насыціўся мясам ягоным!”

32На двары не заставаўся прыхадзень, брама мая была адкрытая для падарожнікаў.

33Ці ўтойваў я грэх мой як [іншы] чалавек, і ці хаваў за пазухай правіну маю?

34Тады б я баяўся грамады вялікай, і пагарда бліжніх палохала б мяне, і маўчаў бы я, і не выходзіў за дзьверы.

35Хто мне дасьць таго, хто паслухае мяне? Вось подпіс мой. Няхай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,

36каб я насіў яе на плячах маіх і налажыў яе сабе, як вянец.

37Я паведамлю яму лік крокаў маіх і пайду да яго, як да начальніка.

38Калі б жалілася на мяне зямля мая, і з ёй плакалі барозны ейныя,

39што плады ейныя я еў бяз срэбра, і што крыўдзіў душу ўласьніка яе,

40няхай замест пшаніцы родзіцца мне калючка, а замест ячменю — кукаль!» Скончыліся словы Ёва.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath