ЁЎ 26
1І адказаў Ёў, і сказаў:
2«Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бясьсільнае!
3Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!
4Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе?
5Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі.
6Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону.
7Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым.
8Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].
9Ён закрывае поўню месяца і расьцягнуў над ім хмару Сваю.
10Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю.
11Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага.
12Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава.
13Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае.
14Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath