Хрысціянства
назад

ЁЎ 24

1Чаму ня вызначаны час [суду] Усемагутнага, і тыя, што ведаюць Яго, ня бачаць дзён Ягоных?

2[Бязбожнікі] межы пераносяць, рабуюць статкі і пасьвяць іх,

3асла ў сіротаў адбіраюць, бяруць у заклад вала ў удавы,

4убогіх спіхваюць з дарогі, і ўсе прыгнечаныя зямлі змушаныя хавацца.

5Вось, як аслы ў пустыні, выходзяць [небаракі] на працу сваю, шукаючы хлеб для дзяцей у стэпе.

6Жнуць яны траву на полі і зьбіраюць вінаград у бязбожнага,

7начуюць голыя, без адзеньня, і ня маюць чым накрыцца ў холад,

8мокнуць у гарах ад дажджоў, і, ня маючы прытулку, туляцца да скалаў.

9Адрываюць сіротаў ад грудзей, і ад убогіх бяруць заклад.

10Голыя ходзяць яны, без адзеньня, і галодныя носяць снапы.

11У мурах выціскаюць алей, і ціснуць віно ў тоўчні, і смагнуць.

12У гарадах, паміраючы, стогнуць; душа калечаных крычыць, але Бог не зважае на зло.

13Яны бунтуюцца супраць сьвятла, і ня ведаюць шляхоў Ягоных, і не сядзяць на сьцежках Ягоных.

14На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей.

15Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Ня ўбачыць мяне вока”, і хавае твар свой за заслонай.

16У поцемках падкопваюцца пад дамы, а днём замыкаюцца, і ня ведаюць яны сьвятла.

17Бо раніца для іх усіх — цень сьмерці; бо ведаюць яны жудасьці цемры.

18Лёгкі ён на абліччы вады, і праклятая доля ягоная на зямлі, і ня вернецца ён на шлях да вінаградніку.

19Суш і сьпякота высушылі воды сьнегавыя, і гэткая адхлань для тых, што саграшылі.

20Няхай забудзецца пра яго ўлоньне [маці], і няхай смакуюць цела ягонае чэрві, няхай не застаецца памяці пра яго, але як дрэва няхай зломіцца беззаконьнік.

21Ён пасьвіцца з бясплоднай, якая не нараджала, і ўдаве ня робіць дабра.

22Ён здужвае сілай сваёю магутных, ён устае, і [ніхто] ня мае пэўнасьці ў жыцьці сваім.

23[Бог] дае яму месца бясьпекі, і ён на гэта абапёрся, але вочы Ягоныя — на шляхах іхніх.

24Падняліся яны трохі, і няма іх, і паніжаны, і прападаюць, і зрэзаныя яны як каласы.

25Калі гэта ня так, хто зможа мяне аспрэчыць і марнотай палічыць словы мае?»

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath