Хрысціянства
назад

ЁЎ 23

1І адказаў Ёў, і сказаў:

2«І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё.

3О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да месца жытла Ягонага!

4Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі.

5І ведаў бы я словы, якімі Ён адкажа, і зразумеў бы, што Ён будзе казаць мне.

6Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!

7Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным.

8Але вось, я іду на ўсход, і няма Яго, і іду на захад, і не знаходжу Яго.

9На поўначы шукаю Яго, і ня бачу, і паварочваю на поўдзень, і не заўважаю.

10А Ён ведае шлях мой, і няхай выспрабуе мяне, выйду я [чысты], як золата.

11Нага мая трымалася сьлядоў Ягоных, я пільнаваў шляхі Ягоныя і не зыходзіў з іх.

12Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.

13Ён адзін [вырашае], і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць.

14Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго.

15Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім.

16Бог аслабіў сэрца маё, і Усемагутны настрашыў мяне.

17Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath