Хрысціянства
назад

ЁЎ 22

1І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:

2«Ці можа чалавек быць карысным Богу? Разумны ледзь самаму сабе можа быць карысным.

3Што за карысьць Усемагутнаму, калі ты праведны, або што Яму дасьць, калі шлях твой беззаганны?

4Ці ж за пабожнасьць тваю Ён карае цябе і ідзе на суд з табою?

5Ці ж не за ліхоту тваю і незьлічоныя злачынствы твае?

6Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне.

7Ты не даваў вады сасьмягламу, і галоднаму адмаўляўся даваць хлеба.

8Моцнаму чалавеку даваў ты зямлю, і заможны пасяляўся на ёй,

9а ўдоваў адсылаў ты з пустымі рукамі, і сіротаў абцяжарваў работамі.

10Дзеля таго акружаны ты пасткамі, і трывожыць цябе страх неспадзяваны,

11і ў цемры ты ня бачыш, і вада вялікая залівае цябе.

12Ці ж Бог не вышэйшы за неба? Паглядзі ўгару на зоркі, як яны высока!

13А ты кажаш: “Што ведае Бог? Ці праз імглу Ён можа судзіць?

14Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён і ходзіць па скляпеньні нябесным”.

15Ці ты будзеш трымацца сьцежкі старадаўняй, па якой хадзілі злачынцы,

16якія заўчасна былі зьнішчаныя, бо паводка падмыла падваліны іхнія?

17Яны казалі Богу: “Адыйдзіся ад нас! Што можа зрабіць нам Усемагутны?”

18А Ён багацьцем напоўніў дамы іхнія. Але няхай будзе далёкая ад мяне рада бязбожных.

19Праведнікі будуць бачыць гэта і цешыцца, і чалавек нявінны будзе сьмяяцца з іх:

20“Сапраўды вынішчаны супраціўнік наш, а багацьце іхняе спаліў агонь”.

21Дык пагадзіся з Ім, і мей супакой, і праз гэта прыйдзе да цябе добрае.

22Вазьмі з вуснаў Ягоных закон і палажы словы Ягоныя ў сэрцы тваім.

23Калі навернешся да Усемагутнага, адновішся і адкінеш злачыннасьць ад намёту твайго,

24калі ацэніш золата як парахно, а [золата] Афіру — як камень з ручая,

25тады Усемагутны будзе золатам тваім і бліскучым срэбрам для цябе.

26Тады захапляцца ты будзеш Усемагутным і падымеш да Бога аблічча тваё.

27Будзеш прасіць Яго, і Ён выслухае цябе, і ты споўніш абяцаньні твае.

28Што пастановіш, прыйдзе да цябе, і на шляхах тваіх будзе сьвяціць сьвятло.

29Бо Ён паніжае таго, хто пыхлівы, а хто схіляе вочы, той будзе збаўлены.

30Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath