Хрысціянства
назад

ЁЎ 21

1І адказаў Ёў, і сказаў:

2«Паслухайце ўважліва словы мае, і няхай будуць яны на пацяшэньне вашае.

3Дазвольце, і я буду казаць, а пасьля словаў маіх сьмейцеся сабе.

4Ці ж я гавару супраць чалавека, і ці ж няслушна маю быць нецярплівы?

5Паглядзіце на мяне і аслупянейце, і ўдарце рукою ў вусны свае.

6Калі я ўзгадваю гэта, я палохаюся, і дрыжаньне калоціць цела маё.

7Чаму жывуць бязбожнікі, дажываюць да старасьці, і багацеюць?

8Насеньне іхняе моцнае ў іх, і ўнукі іхнія гадуюцца на вачах іхніх.

9Дамы ў іх забясьпечаныя ад страху, і няма кары Божай над імі.

10Бугай у іх заўсёды плодны і не зьнемагае, і карова целіцца, і не скідае [цяляці].

11Дзеці іхнія, як статак, выходзяць, і малыя іхнія гуляюць вакол іх.

12Яны сьпяваюць пад бубны і гусьлі і весяляцца пры гуках жалейкі,

13і праводзяць у радасьці дні свае, і спакойна зыходзяць у адхлань.

14Яны кажуць Богу: “Адыйдзіся ад нас! Ня хочам ведаць шляхоў Тваіх.

15Хто такі Усемагутны, каб служыць Яму, і што Ён нам дапаможа, калі будзем маліць Яго?”

16Маюць яны ў руках сваіх дабрабыт, хоць думкі іхнія далёка ад Яго.

17Як часта тухне лямпа бязбожнікаў і нахлынае на іх загуба? Ці [часта] ў гневе [Божым] прыходзяць на іх пакуты?

18Ці яны падобныя да мякіны на ветры і да попелу гарачага, які вецер разносіць?

19[Скажаш:] “Бог захоўвае для дзяцей ягоных кару Сваю”. Няхай аднагародзіць Ён яму, каб ён ведаў.

20Няхай убачаць вочы ягоныя загубу яго, і няхай нап’ецца ён гневу Усемагутнага.

21Бо які будзе клопат яму пра дом ягоны, калі лік месяцаў ягоных спыніцца?

22Ці ж можа хто вучыць веданьню Бога? А Ён судзіць найвышэйшых.

23Адзін памірае ў сіле і здаровы, багаты і ў супакоі.

24Начыньні ягоныя поўныя малака, і косткі ягоныя напоўнены сьвежым шпікам.

25А іншы памірае ў горычы душы і ня цешыўся дабром.

26Аднак разам будуць яны спаць у парахне, і абодвух апануюць чэрві.

27Вось, я ведаю думкі вашыя і намеры вашыя, каб нашкодзіць.

28Бо вы кажаце: “Дзе дом шляхетнага, а дзе намёт бязбожніка?”

29Ці вы не пыталіся некага з падарожнікаў і словаў іхніх вы не зразумелі,

30што ліхотнік захаваны ў дзень загубы і збаўлены ў дзень гневу?

31Хто будзе дакараць яго за шляхі ягоныя? І за тое, што ён зрабіў, хто аднагародзіць яму?

32Яго прынясуць да магілы, і пра дамавіну ягоную задбаюць.

33Салодкімі яму будуць груды зямлі, бо за ім ідуць усе людзі, і перад ім — безьліч.

34Дык чаму ж вы надарма пацяшаеце, калі ў адказе вашым адзін падман?»

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath