Хрысціянства
назад

ЁЎ 18

1І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:

2«Калі пакінеце вы кідаць прамовы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць.

3Чаму ты нас лічыш за жывёлу, і мы нячыстыя ў вачах тваіх?

4Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала?

5Бо сьвятло бязбожніка патухне, і не застанецца зьнічкі ад агню ягонага.

6Пацямнее сьвятло ў намёце ягоным, і сьветач, які ў ім, патухне.

7Звузяцца крокі моцы ягонай, намер ягоны здрадзіць яго.

8Ублуталіся ў сетку ногі ягоныя, і ходзіць ён паміж пастак.

9Пятля зловіць нагу ягоную, і пастка сашчэпіцца над ім.

10Схаваны на зямлі пасткі для яго, і сіло чакае яго на дарозе.

11Палохаюць яго жахі і аблут­ваюць ногі ягоныя.

12Зьнікае ад голаду дужасьць ягоная, і загуба падрыхтаваная рэбрам ягоным.

13Хвароба зьесьць скуру ягоную, і зжарэ часткі цела ягонага першародны сьмерці.

14Зьнікне надзея ягоная з намёту яго, і пагоняць яго да валадара жахаў.

15Будзе ён жыць у намёце, але не ў сваім, і жытло ягонае будзе пасыпана серкаю.

16Зьнізу падсечаны карані ягоныя, а зьверху вянуць галінкі ягоныя.

17Памяць пра яго зьнікне з зямлі, і ня будзе слаўлена імя ягонае на плошчах.

18Прагоняць яго са сьвятла ў цемру, і ўвесь сьвет будзе гнаць яго.

19Ня будзе ані сына, ані ўнука ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў месцы вандраваньня ягонага.

20У дзень ягоны аслупянеюць нашчадкі, і сучаснікаў ахопіць жудасьць.

21Такое вось жытло грэшніка, і такое месца таго, хто ня ведае Бога».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath