Хрысціянства
назад

ЁЎ 17

1Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла.

2Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё.

3Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю?

4Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца.

5Хто бліжніх сваіх ро­біць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць.

6Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне.

7Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень.

8Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка.

9Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім.

10Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага.

11Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго.

12А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць.

13Ці магу спадзявацца, што адхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе?

14Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”.

15Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?

16У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath