Хрысціянства
назад

ЁЎ 13

1Усё гэта бачыла вока маё, і чула вуха маё, і ўсё зразумела.

2Тое, што вам вядома, і я ведаю, і я ня горшы ад вас.

3Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю].

4Бо вы задумалі няпраўду, вы — лекары, нічога ня вартыя.

5Калі б вы маўчалі, вы зьявілі б гэтым мудрасьць!

6Паслухайце скаргу маю і зважце на адказ вуснаў маіх.

7Ці належала вам дзеля Бога казаць няпраўду і дзеля Яго гаварыць хлусьліва?

8Ці належала вам быць крывадушнымі дзеля Яго, і за Бога на судзе спрачацца?

9Ці добра будзе, калі Ён вас будзе выспрабоўваць? Ці зможаце з Яго насьміхацца, як насьміхаюцца з чалавека?

10Ён, караючы, пакарае вас, калі будзеце патаемна зважаць на аблічча.

11Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не агартае вас?

12Напаміны вашыя — гэта словы з попелу, а вежы вашыя — вежы гліняныя.

13Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.

14Навошта мне кусаць цела маё зубамі маімі і душу маю трымаць рукамі маімі.

15Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.

16У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае.

17Слухайце ўважліва словы мае, і няхай будзе ў вушах вашых тлумачэньне маё.

18Бо я пачаў суд, і ведаю, што [буду] апраўданы.

19Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці.

20Дзьвюх толькі рэчаў не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:

21аддалі руку Тваю ад мяне, і жах Твой няхай не палохае мяне.

22Пакліч мяне, і я адкажу Табе, або я буду гаварыць, а Ты адкажы мне.

23Якія грахі і правіны я маю? Пакажы мне грэх мой і правіны мае.

24Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне за ворага для Цябе?

25Ці Ты пужаеш лісток, які [ветрам] сарваны, і гонішся за сухой саломай?

26Бо Ты пішаш пра мяне прыкрасьці і прыгадваеш мне грахі маладосьці маёй.

27Ты замыкаеш у калоду ногі мае, і пільна назіраеш сьцежкі мае, і дасьледуеш усе сьляды мае.

28І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath