Хрысціянства
назад

ЁЎ 12

1І адказаў Ёў, і сказаў:

2«Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.

3І я маю розум, як вы, і нічым я ад вас ня горшы. І хто ня ведае пра гэта?

4Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб Ён выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага [чалавека].

5Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, яны гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца.

6Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.

7Запытайся жывёлу, і тая навучыць цябе, і птушак нябесных, і яны скажуць табе.

8Запытайся зямлі, і яна патлумачыць табе, і раскажуць табе рыбы марскія.

9Хто з іх усіх ня ведае, што рука ГОСПАДА ўчыніла ўсё гэта?

10У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.

11Ці ж ня вуха разумее словы, і ці ж не паднябеньне пазнае смак ежы?

12Старыя маюць мудрасьць, а хто жыве доўга — разуменьне.

13У [Бога] — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне.

14Вось, Ён зруйнуе, і ніхто не адбудуе, Ён увязьніць чалавека, і нельга вызваліць.

15Вось, Ён спыняе воды, і яны высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць.

16У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца.

17Ён робіць босымі дарадцаў і ў судзьдзяў адбірае разум.

18Ён разьвязвае ярмо валадароў і вяроўкай абвязвае сьцёгны іхнія.

19Ён робіць босымі сьвятароў і магнатаў скідае.

20Ён закрывае вусны верных і старых пазбаўляе раз­важ­лі­васьці.

21Ён вылівае пагарду на шляхетных, аслабляе пояс адважных.

22Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе.

23Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.

24Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах.

25Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath