Хрысціянства
назад

ЁЎ 11

1І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў:

2«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць, або ці чалавек гаваркі апраўдаецца?

3Ці ж пустая гаворка твая прымусіць людзей маўчаць, і ня будзе каму асароміць цябе?

4Бо ты сказаў: “Слушная рада мая, і чысты я ў вачах Тваіх”.

5Але калі б Бог прамовіў слова, і адкрыў вусны Свае да цябе,

6і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.

7Ці можаш ты сьцяміць глыбіні Божыя, і ці можаш дайсьці да межаў Усемагутнага?

8Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты нешта будзеш ведаць?

9Даўжэйшая за зямлю мерка Ягоная і шырэйшая за мора.

10Калі Ён праходзіць, хто Яго спыніць? Калі ставіць на суд, хто запярэчыць Яму?

11Бо Ён ведае марнасьць чалавечую і бачыць злачынствы, і ўсё заўважае.

12І чалавек пусты стане разважлівым, хоць і нараджаецца ён, як асёл дзікі.

13Калі ты ўмацуеш сэрца тваё і да Яго ўзьнясеш рукі твае,

14калі беззаконьне, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш і ня будзе месца няпраўдзе ў намёце тваім,

15тады ты падымеш аблічча тваё без правіны, і будзеш моцны, і ня будзеш баяцца.

16Бо ты забудзешся на гора тваё, і ўзгадаеш пра яго, як пра дождж, што мінуў.

17І жыцьцё тваё будзе як сьвятло апоўдні, і цемра заясьнее, як сьвітаньне.

18І будзеш ты пэўны, бо маеш надзею, і глянеш наўкола, і будзеш спаць спакойна.

19Будзеш адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць цябе, і многія будуць шукаць аблічча твайго.

20А вочы бязбожных сасьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath