Хрысціянства
назад

ЁЎ 10

1Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй!

2Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш?

3Ці добрым Табе здаецца тое, што Ты прыгнятаеш і ганьбіш твор рук Тваіх, а радзе бязбожных спрыяеш?

4Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш?

5Ці ж дні Твае — як дні чалавечыя, і гады Твае — як гады чалавека,

6што Ты шукаеш няправеднасьць маю і даведваешся грахі мае.

7Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне.

8Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне, але Ты раптам губіш мяне.

9Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне. Чаму зноў у парахно мяне вяртаеш?

10Ты выліў мяне як малако, і як сыр, зьляпіў мяне.

11У скуру і цела Ты апрануў мяне, зьвязаў мяне косткамі і жыламі,

12абдарыў мяне жыцьцём і любоўю, і апека Твая сьцерагла дух мой.

13Хоць гэта хаваў Ты ў сэрцы Тваім, аднак я ведаю, што яно было ў душы Тваёй.

14Калі б я саграшыў, Ты б убачыў, і не пакінуў бы грэху майго без пакараньня.

15Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, насычаны зьдзекамі і горам.

16Калі я падымуся, Ты, як леў, ловіш мяне, і зноў паказваеш мне веліч Тваю.

17Ты ставіш сьведкаў Тваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць спадаць на мяне.

18Навошта выводзіў Ты з улоньня мяне? Лепш бы я памёр, калі яшчэ ніводнае вока ня бачыла мяне!

19Няхай бы я быццам ня быў, і з улоньня пайшоў бы ў магілу.

20Ці ж не кароткія дні жыцьця майго? Дык прабач Ты мяне, каб крыху прасьвятлела аблічча маё,

21пакуль я пайду, і не вярнуся, у зямлю цемры і ценю сьмерці,

22у зямлю начнога змроку і ценю сьмерці, дзе бязладзьдзе і сьвятло нібы ноч”».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath