Хрысціянства
назад

ІСАЯ 39

1У той час Мэрадах-Баладан, сын Баладана, валадар Бабілону, паслаў да Эзэкіі лісты і дары, бо ён пачуў, што той быў хворы і ачуняў.

2І ўсьцешыўся з іх Эзэкія, і паказаў ім дом скарбаў сваіх: срэбра, золата, пахошчы, каштоўны алей і ўсе каморы свае, і ўсё, што знаходзілася ў сховішчах ягоных. Не засталося рэчы, якой бы не паказаў ім Эзэкія ў доме сваім і ў-ва ўсім валоданьні сваім.

3І прыйшоў Ісая прарок да валадара Эзэкіі і сказаў яму: «Што сказалі людзі гэтыя і адкуль яны прыйшлі да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З зямлі далёкай яны прыйшлі да мяне, з Бабілону».

4І сказаў [Ісая]: «Што бачылі яны ў доме тваім?» І сказаў Эзэкія: «Усё, што ёсьць у доме маім, яны бачылі. Не было рэчы, якой я не паказаў бы ім у сховішчах».

5І сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова ГОСПАДА Магуцьцяў:

6“Вось, прыйдуць дні, і будзе забрана ўсё, што ёсьць у доме тваім і што назьбіралі бацькі твае аж да сёньняшняга дня, у Бабілон, і не пакінуць нічога, кажа ГОСПАД.

7А сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і яны будуць эўнухамі ў палацы валадара Бабілону”».

8І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты прамовіў». І сказаў: «Бо будуць супакой і бясьпека ў дні мае».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath