Хрысціянства
назад

ОСІЯ 1

1Слова ГОСПАДА, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні Узіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, валадароў Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаша, валадара Ізраіля.

2Пачатак слова ГОСПАДА праз Осію. І сказаў ГОСПАД да Осіі: «Ідзі, вазьмі сабе жанчыну распусную і дзяцей распусты. Бо распустаю распусьнічае зямля гэтая перад ГОСПАДАМ».

3І ён пайшоў, і ўзяў [за жонку] Гомэр, дачку Дыблаіма, і яна зачала, і нарадзіла яму сына.

4І сказаў ГОСПАД да яго: «Назаві імя ягонае Езрээль, бо яшчэ трохі, і Я наведаю за кроў Езрээля дом Егу і спыню валадарства дому Ізраіля.

5І станецца ў той дзень, што Я зламлю лук Ізраіля ў даліне Езрээль».

6І зачала яна зноў, і нарадзіла дачку. І сказаў [Госпад] да яго:«Назаві імя ейнае Лё-Рухама, бо ўжо не зьяўлю міласьці над домам Ізраіля, бо, узьнімаючыся, узьнімуся супраць яго.

7Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».

8І адлучыла ад грудзей Лё-Рухаму, і зачала, і нара­дзіла сына.

9І сказаў [Госпад]: «Назаві імя ягонае Лё-Аммі, бо вы — не народ Мой, і Я ня буду [Богам] вашым».

10І будзе лік сыноў Ізраіля як пясок марскі, якога нельга ані памераць, ані палічыць. І станецца, што ў месцы, у якім было сказана ім: «Вы — не народ Мой», будзе сказана ім: «Вы — сыны Бога Жывога».

11І зьбяруцца сыны Юды і сыны Ізраіля разам, і паставяць сабе адну галаву, і ўздымуцца з зямлі, бо вялікі дзень Езрээля.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath